top of page

НОВОСТИ И СОБЫТИЯ

Избранные новости
Недавние новости
Архив

Свята беларускай мовы

21 лютага ў Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы-філіяле №13 адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы. Падрабязней пра гэта вы можаце паглядзець рэпартаж па БТ 4 і прачытаць на сайце «Віртуальны Брэст» https://virtualbrest.by/news74826.php.

«Родная мова – гэта не сівая даўніна, гэта вельмі модна і сучасна» – гэта асноўная ідэя свята. У бібліятэцы было цесна ад гасцей – не толькі прыхільнікаў беларускай культуры, але і проста чытачоў, якія прыйшлі ў гэты дзень у бібліятэку, таму для задавальнення самых розных густаў госці маглі паўдзельнічаць у разнастайных майстар-класах.

Прыемна адзначыць, што ў мерапрыемстве прынялі ўдзел і нашы гурткоўцы аб'яднання «Каласок» разам з педагогам Ганнай Мікалаеўнай Борсук. Яны правялі выдатны майстар-клас па вырабе анёлкаў з саломкі. Руплівыя майстрыхі Жук Сафія, Гарошка Улляна і Пастаялка Ксенія паказвалі дзецям і дарослым, як правільна зрабіць прыгожага анёлка. Ад жадаючых не было адбою, і ўсе госці забралі на памяць выдатныя сувеніры, якія абавяскова прынясуць шчасце ў кожны дом.

У Брэсце 21 лютага адзначаюць Міжнародны Дзень роднай мовы

З гэтай нагоды ў гарадской дзіцячай бібліятэцы Пушкіна адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы.

[if gte vml 1]><v:shapetype id="_x0000_t75" coordsize="21600,21600" o:spt="75" o:preferrelative="t" path="m@4@5l@4@11@9@11@9@5xe" filled="f" stroked="f"> <v:stroke joinstyle="miter"></v:stroke> <v:formulas> <v:f eqn="if lineDrawn pixelLineWidth 0"></v:f> <v:f eqn="sum @0 1 0"></v:f> <v:f eqn="sum 0 0 @1"></v:f> <v:f eqn="prod @2 1 2"></v:f> <v:f eqn="prod @3 21600 pixelWidth"></v:f> <v:f eqn="prod @3 21600 pixelHeight"></v:f> <v:f eqn="sum @0 0 1"></v:f> <v:f eqn="prod @6 1 2"></v:f> <v:f eqn="prod @7 21600 pixelWidth"></v:f> <v:f eqn="sum @8 21600 0"></v:f> <v:f eqn="prod @7 21600 pixelHeight"></v:f> <v:f eqn="sum @10 21600 0"></v:f> </v:formulas> <v:path o:extrusionok="f" gradientshapeok="t" o:connecttype="rect"></v:path> <o:lock v:ext="edit" aspectratio="t"></o:lock> </v:shapetype><v:shape id="Рисунок_x0020_2" o:spid="_x0000_s1026" type="#_x0000_t75" alt="Описание: У Брэсце 21 лютага адзначаюць Міжнародны Дзень роднай мовы" style='position:absolute;left:0;text-align:left;margin-left:6pt;margin-top:117.8pt; width:232.7pt;height:155.25pt;z-index:-251657216;visibility:visible; mso-wrap-style:square;mso-width-percent:0;mso-height-percent:0; mso-wrap-distance-left:9pt;mso-wrap-distance-top:0;mso-wrap-distance-right:9pt; mso-wrap-distance-bottom:0;mso-position-horizontal:absolute; mso-position-horizontal-relative:text;mso-position-vertical:absolute; mso-position-vertical-relative:text;mso-width-percent:0;mso-height-percent:0; mso-width-relative:page;mso-height-relative:page'> <v:imagedata src="file:///C:\Users\-0B80~1\AppData\Local\Temp\msohtmlclip1\01\clip_image001.jpg" o:title="У Брэсце 21 лютага адзначаюць Міжнародны Дзень роднай мовы"></v:imagedata> <w:wrap type="tight"></w:wrap> </v:shape><![endif][if !vml][endif]Цудоўнае атрымалася ў арганізатараў свята, на якое завітала шмат гасцей. За тры гадзіны імпрэзы яны атрымалі асалоду ад тэатра моды, які прадставілі навучэнцы першай школы Брэста, пачулі вершы ў выкананні пісьменніка, журналіста Георгія Тамашэвіча і пазнаёміліся з творамі іншых беларускіх аўтараў.

А таксама атрымалі майстар-класы ад лепшых берасцейскіх майстроў: навучыліся ў іх вышываць стужку, рабіць мяшочак жаданняў з лёну, кветкі-валошкі з гафрыраванай паперы, саламянага анёла, ляльку і іншае. Акрамя гэтага, у гасцей была мажлівасць не толькі даведацца пра сакрэты прыгатавання традыцыйнай беларускай кухні, але і самім паспрабаваць стравы.

Теги:

bottom of page