top of page

НОВОСТИ И СОБЫТИЯ

Избранные новости
Недавние новости
Архив

Віншуем знаўцаў народнай творчасці!

16 кастрычніка 2019 года ў рамках II Рэспубліканскага педагагічнага форуму “Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” адбылося ўзнагароджванне пераможцаў рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, які быў мэтанакіраваны на вывучэнне, аднаўленне і асэнсаванне традыцый беларускай народнай спадчыны, культурных здабыткаў малой радзімы!

Удзельнікі конкурсу распрацоўвалі праекты ў галіне дэкаратыўна-прыкладной творчасці, музычнага фальклору, беларускай батлейкі, якія накіраваны на даследаванне і мастацкую рэканструкцыю элементаў традыцыйнай культурнай спадчыны, творчае пераасэнсаванне традыцый беларускай народнай культуры ў сучасных умовах.

На заключны рэспубліканскі этап конкурсу было прадстаўлена 82 індывідуальных і калектыўных праекта навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Ад Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Брэста на конкурс былі прадстаўлены тры даследча-творчыя праекты:

“Саламяныя лялькі” (лялькі па творчасці народнага майстра В.І.Гаўрылюк), аўтары Жук Сафія, Галуза Вераніка, навучэнкі гуртка “Каласок” узорнай студыі “Крокі” (педагог Борсук Ганна Мікалаеўна);

“Малюнкі на шкле” (традыцыйны роспіс на шкле Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці), аўтары Чырук Дар’я, Гупенюк Валерыя, навучэнкі аб’яднання “Маляванка” (педагог Бандарэнка Валянціна Яўгеньеўна);

“Гліняныя цацкі” (традыцыйная гліняная цацка Брэсцкай вобласці) аўтары Туроўская Марына, Наўцэня Дар’я, навучэнкі гуртка “Крафт” узорнай студыі “Крокі” (педагог Абрамчык Г.У.)

Работа навучэнцаў і педагогаў была адзначана

дыпломам 2 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ў намінацыі “Сучаснасць і традыцыі:беларуская народная творчасць”.

Віншуем з заслужанай узнагародай!

Абрамчык Н.М., загадчык аддзела выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці

Теги:

bottom of page